Прававы клас створаны пад куратарствам Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці  

- 19:34МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Урачыстае пасвячэнне ў вучні профільнага класа прававой накіраванасці адбылося ў гімназіі Асіповіч.

– Прававы клас з’явіўся ў гэтым навучальным годзе і быў створаны пад куратарствам Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Навучацца па такім профілі пажадалі 14 дзесяцікласнікаў. Зараз яны на павышаным узроўні вывучаюць грамадазнаўства і англійскую мову, а па суботах наведваюць факультатыўны курс “Асновы права”. Для вучняў таксама арганізуюцца розныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы, – расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н.У.Лук’яненка.

Падлеткі далі абяцанне з гонарам несці званне гімназіста прававога класа, добра вучыцца і імкнуцца быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Павіншаваць хлопцаў і дзяўчат са значнай у іх жыцці падзеяй у гімназію прыехалі ганаровыя госці. Сярод іх намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Віталь Шляханаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Шутава і іншыя.

Пасля ўрачыстасці адбыўся тэматычны круглы стол, падчас якога навучэнцы маглі звярнуцца да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў з хвалюючымі іх пытаннямі.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадстаўлена ўстановай адукацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий