Беларускамоўны дзень у яслях-садзе № 4 Ганцавіч  

- 13:34БРЕСТЧИНА, Регионы

Кожны чацвер у яслях-садзе № 4 Ганцавіч праходзiць беларускамоўны дзень. У гэты дзень усе работнікі і выхаванцы ўстановы размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі.

У чарговы чацвер з выхаванцамі спецыяльнай старшай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення былі праведзены музычныя заняткі, на працягу якіх хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі, ігралі на музычных інструментах (свісцёлцы, лыжках, бразготках, дудачцы, гармоніку і бубне), гулялі ў беларускія народныя гульні “Верабей”, “Ручаёк” і “Шастак”, што дапамагала фарміраваць станоўчыя паводзіны і добрыя рысы характару, выхоўвала пачуццё дружбы і калектывізму, развівала разумовыя і творчыя здольнасці выхаванцаў.

Дзякуючы такiм заняткам у дзяцей павышаецца цiкавасць да беларускай народнай культуры, значна пашыраецца слоўнiкавы запас. Дашкольнікі пачынаюць усведамляць сябе грамадзянамi Беларусі.  

 

Ніна ЖЫГУН,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий