Напрыканцы кастрычніка ва ўстановах адукацыi Ашмянскага раёна прайшоў тыдзень музеяў пад дэвізам “Музей для ўсіх”. У гэты час у сярэдняй школе № 3 Ашмян усе жадаючыя маглі прыняць удзел у музейных занятках.
Дзевяцікласнікі праводзілі экскурсіі для малодшых школьнікаў і гасцей музея. Настаўнікі фізічнай культуры праводзілі заняткі па тэме “Алімпізм і алімпійскі рух”. Завяршыўся тыдзень квестам “Алiмпiйская мазаiка”, які прадугледжваў пошук адказаў на пытанні з выкарыстаннем інфармацыі, змешчанай на стэндах музея.
Кожная каманда, якая ўдзельнічала ў гульні, атрымала свае маршрутныя лiсты. Заданні на пэўнай станцыі ўключалі тэарэтычныя пытанні, звязаныя з імёнамі вядомых спартсменаў Ашмяншчыны, спартыўнымi традыцыямi Ашмян; алiмпiйскую вiктарыну пра такія віды спорту, як веласпорт, стральба з лука, хакей, футбол, лёгкая атлетыка.
Усе наведвальнікі пакінулі ў кнiзе водгукаў музея свае падзякi i пажаданнi, а ўдзельнiкi мерапрыемстваў панеслі дадому граматы і прыемныя ўражанні.
Вось так, гуляючы, дзецi пазнаёмiлiся з музейнымі экспазіцыямі, паглыбiлi сваё веданне гісторыі спорту роднага краю.
Вольга ГРОМАВА,
экскурсавод музея
сярэдняй школы № 3 Ашмян