Восеньскія маршруты варнянскіх “Нашчадкаў”  

- 13:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Зрабіць вольны час дзяцей цікавым, бяспечным, карысным – задача няпростая. Над яе вырашэннем плённа працавалі выхавальнікі школьнага аздараўленчага лагера “Сонечная планета” Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы Астравецкага раёна. 15 хлопчыкаў і дзяўчынак з першага дня канікул пабудавалі свой маршрут восеньскага падарожжа і сталі ўдзельнікамі квест-гульні.

На працягу шасці дзён юныя вандроўнікі пакарылі ўсе кропкі восеньскіх маршрутаў. Дзеці пабывалі на мосціку памяці, дзе даведаліся пра гісторыю і традыцыі святкавання восеньскіх Дзядоў, апынуліся ў незвычайным “музеі ў чамадане”. Яшчэ адной кропкай на карце стаў востраў Добрых Спраў, наведванне якога дапамагло выхаванцам прайсці “дарогай дабрыні”, стаць вучнямі “школы маленькага прафесара”.

Экалагічны прыпынак запрасіў атрад “Нашчадкі” да ўдзелу ў анлайн-гульні “Экалагічная місія – 2021”, падчас якой дзеці праявілі не толькі веданне законаў прыроды, але і прадэманстравалі спрытнасць, вынослівасць, кемлівасць. Раскрыць і запомніць сакрэты здароўя на наступным прыпынку выхаванцам дапамагалі медыцынскі работнік і кіраўнік фізічнага выхавання. Дэвіз дня – “Наша здароўе ў нашых руках!”

Не абышліся восеньскія маршруты без вясёлых гульняў, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, падарожжаў, музычных забаў. На шэсць дзён атрадны пакой ператварыўся ў сапраўдную тэрыторыю дзяцінства, дзе панавала сяброўства, добры настрой, пазітыў. Прыемным бонусам юным падарожнікам на апошняй кропцы восеньскага маршруту сталі невялікія сувеніры і граматы за актыўнасць, творчасць, кемлівасць.

                                                                          

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
намеснік дырэктара лагера “Сонечная планета”
Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий