Добрай традыцыяй па захоўванні багацця нацыянальнай культуры, фарміраванні любові да роднай мовы стала правядзенне ў яслях-садзе № 10 Навагрудка дня беларускай мовы.
Кожную нядзелю ў розныя дні ў нашым садку гучыць беларуская мова не толькі на занятках, але і ў гульнях, казках. Выхавальнікi, дзецi і работнiкі сада размаўляюць паміж сабой па-беларуску і прымаюць ўдзел у розных мерапрыемствах (чытанні казак і вершаў, разглядванні малюнкаў, у гутарках, гульнях i iнш.), накіраваных на папулярызацыю роднай мовы.
З выхаванцамі рознага ўзросту праводзяцца гутаркі “Падарожжа па беларускіх гульнях”, “Ці ведаем мы Беларусь?”, “Шануй сваю мову”. Педагогі чытаюць з дзецьмі вершы В.Жуковіча “Родная мова”, “Мы – беларусы”, ладзяць гульні-інсцэніроўкі, драматызацыі, пацешкі на беларускай мове.
У дзень беларускай мовы для дзяцей першых малодшых груп праходзіць акцыя “Чытаем беларускія казкі”. А для старэйшых выхаванцаў ладзіцца віктарына“Гучы, слова, па-беларуску”.
Ну і як жа без вясёлых хвілін? Малыя танцуюць беларускія танцы “Бульба”, “Крыжачок”, водзяць карагод “Мішанька”, спяваюць песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а самае цікавае – гуляюць у народныя гульні “Жабка”, “Грушка”.
А яшчэ нашы выхаванцы “падарожнічаюць” па карце Беларусі, наведваючы гістарычныя і культурныя помнікі краіны, знаёмяцца з беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. У кожнай группе ёсць беларускі куток, дзе падабраны розныя віды тэатраў у адпаведнасці з кожнай узроставай катэгорыяй, складзены пералік беларускіх казак. Праводзіцца выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў у кніжных кутках.
Так дашкольнікі атрымліваюць магчымасць далучыцца да вытокаў роднай мовы, пазнаць яе мілагучнасць і прыгажосць слоў.
Юлія ЮРЧЫК,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 10 Навагрудка