Адзін дзень на АЗС навучэнцаў Клайшанскай базавай школы

- 10:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна змаглі падрабязна пазнаёміцца з прынцыпамі работы аўтазаправачнай станцыі “Лукойл” вёскі Бастуны, а таксама даведацца пра прафесіі людзей, якія працуюць на АЗС.

Экскурсія пачалася з таго, што школьнікі прайшлі тэарэтычную падрыхтоўку: даведаліся, як працуе АЗС, адкуль на ёй бярэцца паліва, як яно паступае ў бензабак аўтамабіля і як праходзіць праверку якасці. Яны паназіралі за працай аператараў і запраўшчыкаў, даведаліся, як працуюць людзі розных прафесій і якія функцыі выконваюць.

Затым хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі накіраваліся на тэрыторыю заправачнай станцый. Аператар паказала рэзервуары, распавяла, для чаго яны патрэбныя. Яна зрабіла акцэнт на тым, што праца павінна быць бесперабойнай, а ў рэзервуарах павінен знаходзіцца трохдзённы запас паліва.

Падчас экскурсіі на запраўку прыехаў бензавоз, і ў наведвальнікаў з’явілася магчымасць убачыць сваімі вачыма, як адбываецца прыёмка паліва.

Потым школьнікі задавалі аператару пытанні. Напрыклад, што будзе, калі пераблытаць рэзервуар, або што будзе, калі пакінуць пісталет у машыне пасля запраўкі. На ўсе пытанні яны атрымалі адказы і вельмі здзівіліся, калі аператар распавяла, што часцей за ўсё забываюцца пісталет у машыне мужчыны.

Адной з мэтаў экскурсіі стала папулярызацыя тэхнічных прафесій сярод навучэнцаў школ. Для дзяцей гэта паездка стала магчымасцю пазнаёміцца з новымі прафесіямі і, магчыма, выбраць сваю будучую спецыяльнасць.

У завяршэнні экскурсіі дзеці зайшлі ў прыдарожнае кафэ і паласаваліся смачнымі гамбургерамі і хот-догамі з гарбатай і рознымі напоямі.

 

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий