Літаратурна-музычная кампазіцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча  

- 10:00БРЕСТЧИНА, Регионы

З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага беларускага паэта Максіма Багдановіча ў гімназіі Ганцавіч была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “…Вечна юны, як наша зямля”, прымеркаваная да 130-годдзя паэта – класіка айчыннай літаратуры.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Т.М.Шуляк і А.І.Клявец цікава расказалі гімназістам пра жыццё і творчасць паэта, перакладчыка і публіцыста. Падчас мерапрыемства гучалі вершы ў выкананні вучняў 7–9-х класаў. Сярод іх – “Па-над белым пухам вішняў”, “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Лявоніха”, “Вераніка”…

У мультымедыйнай прэзентацыі дэманстраваліся фотаздымкі з дзіцячых і юнацкіх гадоў паэта, а на тэматычнай выставе – зборнікі “Вянок”, “Шыпшына” і “Выбранае”, а таксама творы пра жыццё і дзейнасць паэта. Відэаматэрыялы, прысвечаныя яго спадчыне, дапоўнілі ўяўленні вучняў пра шматграннасць творчай асобы аўтара.

Асаблівую выразнасць узнёсламу тону мерапрыемства надавалі музычныя кампазіцыі ў выкананні дзяцей, дзякуючы якім творчая спадчына паэта ўспрымалася цэласна і арганічна.

Вялікая ўвага ўдзялялася ролі Максіма Багдановіча ў развіцці беларускага пісьменства. Паэзія класіка была і застаецца запатрабаванай і актуальнай, яна знаходзіць шырокае адлюстраванне ў творчасці многіх культурных дзеячаў нашай краіны. Пра Максіма Багдановіча здымаюць дакументальнае і мастацкае кіно, яго асоба і творчасць робяцца тэмай работ мастакоў і даследчыкаў. Творы паэта – крыніца натхнення для беларускіх кампазітараў. Нездарма многія яго вершы пакладзены на музыку і сталі неад’емнай часткай айчыннай музычнай культуры.

Вучні прызналіся, што па-новаму адкрылі для сябе спадчыну паэта і ў захапленні ад яе.   

 

Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
гімназіі Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий