Поразаўскія пачаткоўцы паказалі свае веды ў інтэрактыўнай гульні  

- 12:03ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тыдня класных кіраўнікоў з навучэнцамі 3-га класа Поразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна была праведзена інтэрактыўная гульня “Мая Беларусь”.

У час правядзення мерапрыемства спаборнічалі каманды “Рамонкі” і “Валошкі”. Якая жывёла лічыцца сімвалам Беларусі? Якая самая высокая гара ў рэспубліцы? Колькі абласцей і які горад з’яўляецца сталіцай? На лісток якога дрэва на карце падобна наша Радзіма? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі гульні “4 вуглы” падчас размінкі. 

У першым туры пад назвай “Веру – не веру” з дапамогай сігнальных картак дзеці вызначалі правільнасць сцвярджэнняў у сказах пра Беларусь.

Гульня “Чарга” спрыяла пашырэнню ведаў навучэнцаў пра разнастайнасць расліннага і жывёльнага свету Радзімы. Пры правільных адказах дзеці мелі права займаць месца ў чарзе, пакуль не вызначыцца пераможца.

Успомніць дзяржаўныя і народныя святы, а таксама паказаць свае веды па мове хлопчыкі і дзяўчынкі маглі ў конкурсе “Нашы святы” і “ Роднае слова”, дзе патрэбна было перакласці з рускай на беларускую мову словы і правільна суаднесці дату і свята, якое адзначаецца ў гэты дзень.

Свае веды і ўменні карыстацца картай дзеці паказалі пры правядзенні апошняга тура пад назвай “Беларусь на глобусе і карце”. Навучэнцам было прапанавана выцягнуць “білет” і паказаць размяшчэнне свайго пасёлка, абласных гарадоў, рэк, раўнін, нізін, узвышшаў, залежы карысных выкапняў на карце Беларусі.

Падчас рэфлексіі трэцякласнікі выбралі карткі са словамі “цяпло”, “клопат”, “любоў”,  “узаемапавага”, “разуменне”, “праца”, якія сімвалізуюць дабрабыт нашага народа і з дапамогай выбраных слоў пабудавалі адзін вялікі дом для ўсёй нашай агульнай сям’і.

 

Таццяна ШАЛКЕВІЧ,
класны кіраўнік 3-га класа
Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий