Вучні сярэдняй школы № 3 Смаргоні атрымалі багаж практычных навыкаў па пытаннях бяспекі  

- 12:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Прадстаўнікі Смаргонскага РАНС і ТРВОД у межах удзелу ў прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год” арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі 5–8-х класаў сярэдняй школы № 3 Смаргоні.

Падчас сустрэчы старшы інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Надзея Вайнілка правяла дыдактычную анлайн-гульню “Крокі выратавання”, якая накіравана на вывучэнне алгарытмаў дзеянняў падчас узнікнення розных надзвычайных сітуацый. Гульня даступная як на мабільным тэлефоне, так і на персанальным камп’ютары і разлічана на дзяцей рознага ўросту. Навучэнцы актыўна ўключыліся ў гульню, і нягледзячы на тое, што яны добра ведалі правілы бяспечных паводзінаў, паўтарыць і сістэматызаваць веды было не лішнім.

Акрамя гэтага, Надзея Сяргееўна паведаміла шмат карыснай інфармацыі пра асноўныя правілы бяспекі: як карыстацца феерверкамі і петардамі, як паставіць бяспечную навагоднюю ёлку. Таксама дзецям быў прадэманстраваны навучальны фільм і раздадзены буклеты.

Падчас мерапрыемства навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай гульні “На хвалях бяспекі”. Удзельнікі гульні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення аб’яднання ТРВОД, актуалізавалі свае веды пра правілы бяспечных паводзінаў на вадзе, на лёдзе, каля вадаёмаў. Загадчык Смаргонскай арганізацыі ТРВОД Аляксандр Дзерман расказаў, чаму нельга выходзіць на лёд, паказаў відэаролікі пра здарэнні, якія адбыліся ў Смаргонскім раёне. Навучэнцам прапаноўвалася адказаць на заданні, з дапамогай якіх можна было праверыць свае веды пра правілы паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. Кожны ўдзельнік мог паспрабаваць выратаваць чалавека, які тоне, аказаць першую дапамогу. На самой справе, гэта аказалася не так проста, і з першага разу не ва ўсіх атрымалася. Дзякуючы такім інтэрактыўным пляцоўкам навучэнцы могуць замацаваць свае веды на практыцы.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і цэлы багаж практычных навыкаў па пытаннях бяспекі.

 

Вольга ІЛЬІНА,
педагог-арганізатар
сярэдняй школы № 3 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий