Квадракоптары, караблі і ракеты

- 8:44МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах “Авіямадэльны спорт”, “Аэракасмічнае мадэляванне”, “Аўтамадэльны спорт”, “Тэхналогіі БПЛА”, “Суднамадэльны спорт” абласнога цэнтра творчасці Магілёва своеасабліва адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей. Пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў Д.Б.Скуратава, В.У.Барысава, Ю.А.Із’юрава, Г.М.Барысенка рабяты ажыццявілі паказальныя запускі мадэляў, зробленых імі ў гэтым навучальным годзе.

Навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Тэхналогіі БПЛА” Аліна Палонская, Міхаіл Кірыленка, Павел Міронаў паказалі майстар-клас па кіраванні квадракоптарам. Самір Мікаілаў, Арцемій Каляснёў і Яўген Аўсянкін правялі паказальныя заезды на спецыялізаваных машынах багі і трагі. Веніямін Баяраў спусціў на ваду дзеючыя мадэлі караблёў і правёў іх хадавыя выпрабаванні.

Кульмінацыяй свята стаў запуск ракет, вырабленых навучэнцамі Максімам Дамарацкім, Дзмітрыем Веліканавым і Арсеніем Шыцікавым. Педагогі і бацькі зачаравана глядзелі на неба і чакалі раскрыцця парашута ракеты. Завяршэннем мерапрыемства стала відовішчнае выступленне Дзмітрыя Веліканава, які прадэманстраваў прысутным магчымасці сваёй кордавай мадэлі самалёта.

Ганна СІНЬКЕВІЧ

           

Фота дадзена ўстановай адукацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий