Прафсаюзная ёлка сабрала дзяцей у Магілёве

- 17:00МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Звыш пяцісот хлопчыкаў і дзяўчынак сабрала разам абласная прафсаюзная ёлка ў Магілёве. Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”.

Дзеці з розных куткоў вобласці сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай, убачылі займальнае навагодняе прадстаўленне, атрымалі салодкія падарункі.

З надыходзячымі святамі прысутных павіншавала намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Марачкава. Яна пажадала ўсім моцнага здароўя, шчасця, а таксама ўзаемаразумення з роднымі і блізкімі.

Адметна, што ў рамках дабрачыннай акцыі прафсаюзы аказвалі бязвыплатную дапамогу падшэфным установам ва ўмацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, закупцы выхаванцам прысмакаў і навагодніх падарункаў, арганізацыі паездак на навагоднія прадстаўленні. Асаблівая ўвага надавалася віншаванню дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў сацыяльных прытулкаў і дзіцячых устаноў адукацыі інтэрнатнага тыпу.

 

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий