Хойніцкія школьнікі адпачылі цікава  

- 14:08ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Падчас канікул на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай і спецыяльнай адукацыі Хойніцкага раёна працавалі 13 лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, бо толькі ў школьным лагеры дзеці могуць сумясціць прыемнае з карысным, запоўніць свой вольны час цікавымі справамі.

Інфармацыя пра арганізацыю работы аздараўленчых лагераў даводзілася да ведама бацькоў і навучэнцаў праз афіцыйныя сайты, групы ў сацыяльных сетках, месэнджэры, была размешчана на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі.

Традыцыйна ярка і ўрачыста прайшло адкрыццё лагернай змены ў кожнай школе. Рабяты ўдзельнічалі ў вясёлых гумарыстычных конкурсах, спявалі навагоднія песні, танцавалі з Дзедам Марозам і Снягуркай. Гэта ўсё адбывалася на дыскатэках “Як добра, што ўсе мы тут зноў сабраліся!”, “Зноў лагер наш адкрыўся!”, гульнёвай праграме “Мяне завуць!” і інш.

Новы год і Каляды – доўгачаканыя святы, любімыя ўсімі. Гульні, забавы вакол зялёнай прыгажуні надоўга застаюцца ў памяці дзяцей. Цікавыя і займальныя мерапрыемствы прайшлі ў рамках акцыі “Нашы дзеці”: “Навагодні перапалох”, “Як Лунцік Новы год сустракаў”, “Навагодняя казка”, “Навагоднія забавы” і інш.

З мэтай далучэння вучняў да духоўных традыцый і каштоўнасцей свайго народа напярэдадні светлага свята Ражаства Хрыстова ў гімназіі прайшло мерапрыемства “Калядныя пасядзелкі”. У сваіх выступленнях навучэнцы расказалі пра гісторыю свята, гісторыю навагодняй цацкі, паштоўкі і маскі.

Здароваму ладу жыцця таксама адводзілася шмат увагі. Былі запланаваны і праведзены фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, спартландыі, спартыўныя эстафеты, спартыўныя святы, часы і хвілінкі здароўя “Зімовыя забавы”, “Школа – тэрыторыя здароўя”, “Асілкі і спрытнякі”, “Здароўе ў парадку – дзякуем зарадцы”, “Белыя ножкі, бягуць па дарожцы” і інш. Прайшлі хвілінкі бяспекі з запрашэннем прадстаўнікоў міжведамасных службаў АУС, ДАІ, ЦРБ і інш. “Паводзіны на зімняй дарозе”, “Небяспека зімовага лёду”, “Падарожжа ў краіну ПДР “ Правілам руху – мая падзяка”, “Правілы пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд” і г.д. Праводзіліся і інтэлектуальныя конкурсы, гульні, турніры і інш.

Некалькі год запар арганізуецца работа аздараўленчага лагера на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Хойніцкі раённы ЦКРАіР”, дзе выхаваўчая работа праходзіць з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця дзяцей.

 

А.Д.ЯКУНІНА,
метадыст Хойніцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий