“Аграгіяда-2020”, ці Праверка на трываласць

- 22:49ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце, навучэнцы класаў аграрнай накіраванасці з усёй Беларусі правялі апошнія школьныя дні весела і карысна.

У другой палове мая ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі стартавала АГРАГІЯДА – аграрна-педагагічнае адукацыйнае мерапрыемства, якое ўжо паспела стаць традыцыйным. Упершыню падзея прайшла дыстанцыйна, але гэта не паўплывала на разнастайнасць і захапляльнасць праграмы. Школьнікі з усіх рэгіёнаў краіны аб’ядналіся, каб прадэманстраваць усе свае веды, што атрымалі на факультатыве “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”.

Выпускнікі гімназіі № 1 Зэльвы не сталі выключэннем. У складзе каманды “АграГномы” яны 18 месяцаў даследавалі займальны свет сельскагаспадарчых раслін і жывёл, даведваліся пра сучасныя метады селекцыі і біятэхналогіі, імкнуліся высветліць ролю фізікі ў сельскай гаспадарцы. А яшчэ – з вялікім жаданнем спасцігалі азы агранавукі!

І вось ужо ў другі раз яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі цікавай і пазнавальнай Аграгіяды. На працягу пяці дзён школьнікі змагаліся за права звацца лепшымі. Сярод конкурсаў – творчая экспедыцыя “Беларусь аграрная”, эканом-праект “Мой край хлебасольны”, майстэрня прафесійных адкрыццяў “Формула майго поспеху”.

22 мая пасля насычанай праграмы адбылося закрыццё “Аграгіяды–2020”. Гімназісты атрымалі порцыю ведаў, зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый. І зараз цвёрда ўпэўненыя: будучыня Беларусі за сельскай гаспадаркай!

Святлана ВОЙТКА,
настаўнік біялогіі дзяржаўнай гімназіі № 1 Зэльвы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий