Навучэнкі 10-га класа Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прынялі ўдзел у Аграгіядзе, якая праводзілася ў дыстанцыйнай форме для навучэнцаў, што наведваюць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў агарныя прафесіі”.
Кожны з пяці дзён Аграгіяды быў насычаны цікавымі падзеямі. У ходзе віртуальнага агра-квэста навучэнцам неабходна было прайсці чатыры выпрабаванні, вынікі якіх і станавіліся складальнікамі формулы поспеху ўдзельнікаў Аграгіяды.
18 мая стартавала першае выпрабаванне – інтэрнэт-экспедыцыя “Беларусь аграрная”. Удзельнікі пазнаёміліся з сайтам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дзе вывучылі прадукцыю, якая выпускаецца беларускімі прадпрыемствамі. Выніковым заданнем інтэрнэт-экспедыцыі было праходжанне тэста, па выніках якога навучэнцы нашай установы атрымалі 90 балаў са 100 магчымых.
19 мая дзяўчынак чакала другое выпрабаванне – творчы эканом-праект “Мой край хлебасольны”, дзе яны стварылі відэафільм пра аграпрамысловы комплекс Дзятлаўскага раёна.
20 мая навучэнцы прайшлі трэцяе выпрабаванне. Па выніках работы ў вэб-лабараторыі “Сябе ў гэтым жыцці адкрыць” дзяўчынкі прайшлі тэсты на вызначэнне тыпаў мыслення і асобы, па выніках якіх з дапамогай табліцы прафесій змаглі вызначыць рэкамендуемыя спецыяльнасці для навучання ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю.
Пасля работы ў вэб-лабараторыі ўдзельнікі Аграгіяды перайшлі да прафарыентацыйнага стрыма “Скарбніца ведаў у ім схавана”, у рамках якога можна было прагледзець прафарыентацыйныя матэрыялы ўсіх устаноў вышэйшай адукацыі аграрнага профілю, а таксама чатырох аграрных каледжаў Гродзенскай вобласці. Па выніках стрыма вучні задалі арганізатарам пытанні, якія тычацца паступлення ў названыя ўстановы адукацыі.
Завяршылася мерапрыемства фінальным выпрабаваннем – майстэрняй прафесійных адкрыццяў “Формула майго поспеху”, дзе трэба было напісаць эсэ пра сваё бачанне асабістага прафесійнага поспеху.
Аксана РОЎБА,
настаўнік факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў аграрныя прафесіі” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна