Тыдзень роднай мовы ў Іўеўскай сярэдняй школе

- 14:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Іўеўскай сярэдняй школе завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікамі-моваведамі было запланавана і праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў, падчас якіх гучала чароўнае і непаўторнае беларускае слова.

Гэта “Купалаўскі дыктант” для вучняў 5–8-х класаў, пазнавальны калейдаскоп “Падарожжа з Несцеркам у Краіну роднай мовы” для навучэнцаў 3–4-х класаў, віктарына “Скарбы роднага краю” для дзевяцікласнікаў. Старшакласнікі наведалі літаратурную гасцёўню “Мудрэц. Дарадчык. Паэт”, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння М.Стральцова. Школьны музей прыняў вучняў 8-х класаў на квест “Дарогамі Іўеўскага краю”. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена тэматычная рубрыка “Роднаму слову гучаць вечна!”, інфармацыйны бюлетэнь “Пісьменнікі-юбіляры”, кніжная выстава “Беларуская кніга – дзецям”.

Самым запамінальным стала святкаванне Дня роднай мовы. Раніца святочнага дня пачалася з віншавальнай хвілінкі “Свята роднай мовы”. У фае школы гучала цудоўная беларуская музыка, а вучняў і настаўнікаў гасцінна сустракалі дзяўчынкі ў нацыянальным адзенні, чыталі вершы, дарылі сувенірныя паштоўкі.

Вельмі прыемная атмасфера адчувалася на працягу ўсяго прадметнага тыдня. Праведзеныя мерапрыемствы былі цікавымі і займальнымі. Ад шчырых усмешак, цёплых і лагодных слоў на роднай мове ў школе было ўтульна і па-сапраўднаму святочна.

Давайце разам захаваем родную беларускую мову!

 

Разалія САФАРЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий