Сабралі кветку здароўя

- 18:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Здароўе самы каштоўны дар, які чалавек атрымаў ад прыроды. Але не ўсе і не заўсёды разумеюць важнасць гэтага дару. Менавіта для таго, каб ужо з малых гадоў дзеці навучыліся шанаваць і берагчы гэты скарб, у Асінаўшчызненскім яслях-садзе – пачатковай школе ў адзін з чэрвеньскіх дзён для выхаванцаў прайшоў дзень здароўя “Кветка здароўя”.

Раніца пачалася з вясёлай гімнастыкі “Здаравейкі”, якая падарыла дзецям зарад бадзёрасці і весялосці на ўвесь дзень. У госці да дзяцей прыйшоў Зайчык з цікавымі заданнямі і гульнямі ад доктара Пілюлькіна. На працягу дня прайшлі пазнавальныя і цікавыя гутаркі і гульні пра здароўе чалавека, здаровыя і карысныя звычкі, пра тое, як умацоўваць здароўе, пра захаванне асабістай гігіены і рэжыму дня, пра шкоду курэння. Выхаванцы ведаюць і разумеюць, наколькі небяспечна знаходзіцца побач з чалавекам, які курыць.

Весела, задорна дзеці правялі час на прагулцы. Разам з Зайчыкам спаборнічалі ў спрытнасці, хуткасці і кемлівасці.

За цэлы дзень дашкольнікі сабралі рознакаляровую “Кветку здароўя”, кожны пялёстак якой – маленькі напамін пра тое, што трэба рабіць, каб быць здаровым. Спадзяёмся, што кветка стане для выхаванцаў сапраўдным сябрам. 

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий