У конкурсе “Сям’я года”, што прайшоў на Смаргоншчыне, за званне лепшай спаборнічалі чатыры шматдзетныя сям’і раёна: Кухлей, Ломаць, Баран і Смушко.
Гледачы з цікавасцю глядзелі конкурсныя заданні. У намінацыі “Радавод” кожны з удзельнікаў пастараўся ў арыгінальнай форме распавесці пра сваю сям’ю, яе вытокі. Сувязь з грамадствам і краінай прасочвалася ў намінацыі “Мая сям’я – мая краіна”.
Усе канкурсанты прадставілі на суд журы і гледачоў выставу ўласных вырабаў і захапленняў: фатаграфіі, малюнкі, шэдэўры, вырабленыя кручком, з лазы, вышытыя карціны, выпечку.
Па выніках конкурсу перамагла сям’я Кухлей. Другое месца заняла сям’я Ломаць, трэцяе падзялілі Смушко і Баран.
На раённым мерапрыемстве таксама адбылося ўручэнне ордэнаў Маці Кацярыне Васюта і Вользе Кухлей. Смаргонскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” набыло для мерапрыемства салодкія прызы – торты ўсім удзельнікам конкурсу і маці, узнагароджаным ордэнамі.
Ларыса ТАТАРЫНАВА,
дырэктар раённага аддзялення
РГА “Беларускі дзіцячы фонд”