Агрэгатны завод наведалі смаргонскія адзінаццацікласнікі  

- 10:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 11-х класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні пабывалі на экскурсіі на Смаргонскім агрэгатным заводзе.

Старшакласнікі даведаліся, што гэта машынабудаўнічае прадпрыемства ўваходзіць у склад “МТЗ-холдынгу” і спецыялізуецца на выпуску малагабарытнай тэхнікі: мотаблокаў і міні-трактароў. Акрамя таго, на агрэгатным заводзе вырабляецца поўная гама дадатковага абсталявання да тэхнікі для выканання розных сельскагаспадарчых работ, а таксама ўсё неабходнае для вытворчасці камунальнай і ўборачна-пагрузачнай тэхнікі.

Па словах экскурсавода, адметнай асаблівасцю ўсёй выпускаемай заводам тэхнікі з’яўляецца надзейнасць, мабільнасць, эканамічнасць і ўніфікацыя паміж мадэлямі. За сваю гісторыю прадпрыемства адправіла прадукцыю ўласнай вытворчасці ў больш як 20 краін блізкага і далёкага замежжа.

Падчас экскурсіі вучні ўбачылі, як збіраюцца дэталі малагабарытнай тэхнікі, пачулі гісторыю будаўніцтва завода. Пагутарыўшы з работнікамі прадпрыемства, даведаліся шмат цікавых фактаў пра спецыфіку працы і вытворчасці. Некаторым вучням пашанцавала нават пасядзець за рулём новенькіх трактароў “Беларус-92П” і “Беларус 82.1”.

Экскурсія на Смаргонскі агрэгатны завод скіравала думкі некалькіх нашых хлопцаў на паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на тэхнічныя спецыяльнасці.

 

Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий