Адпачываем, кругагляд пашыраем

- 3:05ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

На базе Кармянскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі арганізаваны аздараўленчы лагер дзённага знаходжання дзяцей.

Каб выкарыстаць канікулярны час для ўмацавання здароўя навучэнцаў, сёлета мы надалі асаблівую ўвагу спартыўнаму кірунку. Для паспяховага вырашэння асноўнай задачы ў цэнтры створана адпаведнае прадметна-развіваючае асяроддзе: спартыўны пакой, разнастайны спартыўны інвентар, сухі басейн з шарыкамі, шведская горка. Назапашаны неабходны дыдактычны матэрыял.

План работы аздараўленчага лагера падзялілі на тэматычныя тыдні: “Тыдзень легкаатлета”, “Тыдзень турыста”, “Тыдзень спартыўных гульняў”, “Тыдзень бяспекі”. Для аздараўлення навучэнцаў і фарміравання здаровага ладу жыцця на працягу ўсяго перыяду праводзілі ранішняю зарадку, пешыя прагулкі. Была арганізавана спартыўна-гульнявая праграма “Прывітанне, лета!”, праведзена спартыўнае мерапрыемства “Самы-самы” і спартландыя “Са спортам сябраваць – здаровым быць”. Навучэнцам цэнтра цікава было гуляць на свежым паветры ў такія спартыўныя гульні, як фрысбі, кракет, твістэр, бадмінтон. А Даніла Кротаў паказаў, як умее выконваць чаканку мячом.

Таксама мы наведалі з дзецьмі памятныя месцы Кармяншчыны: будынак (руіны) Свята-Мікалаеўскай царквы, сядзібу Дорыя-Дзерналовічаў, Алею Славы герояў Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны памятны знак ахвярам Халакоста.

Не абышлося і без працоўнай дзейнасці: навучэнцы наводзілі парадак на тэрыторыі цэнтра.

Як бачым, знаходжанне дзяцей у аздараўленчым лагеры дазваляе ўключацца ў разнастайныя формы дзейнасці, а разам з тым пашыраецца іх кругагляд і сацыяльнае асяроддзе, яны вучацца зносінам у дзіцячым калектыве.

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Кармянскага раённага ЦКРНіР

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий