Спартыўнае падарожжа

- 2:55ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка любяць, як і ўсе малыя, хадзіць на прагулкі. Прагулка – першы і найбольш даступны сродак загартоўвання дзіцячага арганізма, яна спрыяе разумоваму развіццю, бо дзеці атрымліваюць шмат новых уражанняў і ведаў пра навакольны свет.

На адной з такіх прагулак выхаванцы сярэдняй групы адправіліся ў спартыўнае падарожжа. Пад вясёлыя песні пра вандроўкі дзеці выконвалі размінку: седзячы на стульчыках, яны нібыта ехалі на машыне, паказвалі напрамкі, у якіх рухаліся, а заадно ўспомнілі правілы дарожнага руху, гуляючы ў гульні “Па роўненькай дарожцы”, “Забаронены рух”, “Слухай сігнал”.

Далей малыя перамясціліся на зялёны лужок, што на тэрыторыі садка, дзе ператварыліся ў персанажаў рухомай гульні “Ліса і зайцы”. Ліса магла лавіць зайчыкаў толькі на сонцы, таму яны хаваліся ад яе ў цяньку. Пасля дружная кампанія адправілася на паляну ў пошуках кветкі дзьмухаўца, каб з яе дапамогай аднавіць дыханне пасля гульні – пахукаць на дзьмухавец. У канцы спартыўнага падарожжа дзеці атрымалі размалёўкі пра падарожжа.

Марыя КАМАР,
кіраўнік фізічнага выхавання ДЦРД № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий