Медыцынскі практыкум

- 2:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна ў перыяд работы летняга аздараўленчага лагера наладжана цеснае супрацоўніцтва з Уселюбскай амбулаторыяй урача агульнай практыкі. Медработнікі амбулаторыі перыядычна праводзяць з выхаванцамі лагера медыцынскія практыкумы.

Першы практыкум быў прысвечаны захаванню правіл асабістай гігіены ў перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Пад пільным кантролем медработніка выхаванцы ўдасканальвалі свае ўменні карыстацца дазатарам, маскамі, мыць рукі.

Асаблівую цікавасць выхаванцы праявілі да медпрактыкума па бяспечным выманні кляшчоў. Дзеці з вялікай цікавасцю назіралі за працэсам выцягвання кляшча з дапамогай спецыяльнага прыстасавання. А савет медработніка набыць такое прыстасаванне і захоўваць яго ў аптэчцы узялі сабе на ўзбраенне.

Кожны раз дзеці з нецярпеннем чакаюць новай сустрэчы з медперсаналам амбулаторыі, а многія нават ужо ўяўляюць сябе ў ролі медыка і мараць стаць ім.

Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара лагера Уселюбскага дзіцячага сада –
сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий