Алею школьнага сяброўства заклалі адзінаццацікласнікі Азёркаўскай сярэдняй школы  

- 12:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнцы і педагогі Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна аб’ядналіся, каб добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю, вуліцы свайго аграгарадка, партызанскія могілкі ў вёсцы Дубраўка, помнік загінуўшым землякам, прыбраць лясны масіў вёскі Букштава і прыдарожную тэрыторыю.

З надыходам вясны, напярэдадні пасхальных свят традыцыйна наводзіцца парадак у дамах, вёсках, гарадах, парках, скверах. Разам з гэтымі светлымі святамі наступае сапраўдная вясна, з першымі веснавымі кветкамі, з галінкамі вярбы, з радаснымі промнямі сонейка. Ва ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. Наша школа не стала выключэннем. Усе як адзін, дарослыя і дзеці, выйшлі на працу, каб зрабіць агульную добрую справу на карысць сваёй школе, свайму аграгарадку, сваёй дзяржаве.

У Азёркаўскай сярэдняй школе ёсць добрая традыцыя – закладка алей у гонар важных падзей, якія адбываюцца ў краіне, на тэрыторыі нашай мясцовасці, у жыцці людзей. Пасадкай дрэў вырашылі адзначыць важную падзею ў сваім жыцці адзінаццацікласнікі сумесна з класным кіраўніком Аляксандрам Шэлястовічам. Зусім хутка пройдзе час і яны развітаюцца з роднай школай, малой радзімай у адметны Год гістарычнай памяці. Так і з’явілася новая алея школьнага сяброўства непадалёку ад школьнага стадыёна, на вуліцы Школьнай.

Пад кіраўніцтвам старшыні Курылавіцкага сельвыканкама С.В.Каспяровіча было высаджана 35 маладых саджанцаў бярозак. Высаджваючы маладыя дрэўцы, вучні загадвалі жаданні, ускладвалі надзеі на іх дарослае жыццё. Дарэчы, усе рабяты з’яўляюцца членамі ГА “БРСМ”, валанцёрскага атрада “Добраахвотнік”, таму рабіць добрыя справы, быць актыўнымі, ініцыятыўнымі – для іх справа прывычная. Вучні ўпэўнены, што дрэва – гэта сімвал таго, што яны становяцца дарослымі, а за маладымі бярозкамі будуць даглядаць іх малодшыя таварышы, педагагічны калектыў школы. Пройдзе некаторы час, і яшчэ больш зазелянее прыгожы родны аграгарадок. А як прыемна будзе прайсці па вуліцы праз гады, палюбавацца сваёй бярозкай!

Шмат розных эмоцый было ў рабят, але яны ведаюць, што кожны раз, калі будуць прыходзіць сюды, будуць успамінаць шчаслівыя школьныя гады, бесклапотнае дзяцінства. Пасадзіўшы дрэвы, вучні ўнеслі свой уклад у азеляненне, росквіт усёй краіны. А мары і жаданні іх абавязкова здзейсняцца.

 

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёркаўскай сярэдняй школы
Мастоўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий