На карысць школе і з выгадай для сябе

- 22:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя з’яўляюцца адным з прыярытэтных напрамкаў вучэбна-выхаваўчай дзейнасці нашай школы, дзе стала ўжо добрай традыцыяй арганізоўваць другасную занятасць падлеткаў у летні перыяд.

Такая праца магчыма дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву школы з Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага выканаўчага камітэта. У гэтым годзе з 15 па 26 чэрвеня ў рамках другаснай занятасці з вялікім жаданнем працавалі 20 навучэнцаў 9 і 11 класаў. Асноўная праца – добраўпарадкаванне школы і прышкольнай тэрыторыі. Дзяўчынкі палолі градкі, клумбы, кветнікі. Хлопцы убралі пустазелле на бегавой дарожцы, баскетбольнай пляцоўцы на школьным стадыёне, ачысцілі металічную агароджу ад старой фарбы, прыбралі скошаную траву, абкапалі кусты. У школе рыхтавалі кабінеты да рамонту: рамантавалі сталы і крэслы, мылі сцены, падлогі, выносілі мэблю і смецце з падсобных памяшканняў. Працавалі ў бібліятэцы: клеiлi вокладкі, лісты кніг; сшывалі газеты, часопісы, сартавалі па нумарах.

Часовая працоўная занятасць дае непаўналетнім магчымасць не толькі зарабіць, атрымаць першы працоўны вопыт, але і пазнаёміцца з асаблівасцямі ўзаемаадносін у працоўным калектыве. Такая праца – рэальная магчымасць нашым дзецям дапамагчы матэрыяльна бацькам, уносячы свой уклад у сямейны бюджэт. Гэта выгадна ўсім: і школе, і бацькам, і самім дзецям. Падлеткі прывыкаюць працаваць, вучацца шанаваць заробленыя грошы, у іх з’яўляецца пачуццё адказнасці.

Іна КВАЧ,
класны кіраўнік 11-га класа сярэдняй школы № 3 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий