Экскурсія ў музей-пакой “Тут Радзімы маёй пачатак”

- 14:29ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай далучэння дашкольнікаў да народных традыцый, выхавання любові да роднага краю была арганізавана экскурсія выхаванцаў ясляў-сада вёскі Пагародна ў музей-пакой Тут Радзімы маёй пачатак філіяла Пагародзенскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Каля чырвонага кута з абразамі дашкольнікаў прыветліва сустрэла мастацкі кіраўнік С.В.Салмановіч, якая правяла цікавую экскурсію ў мінулае па сцежках жыцця мястэчка. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі і акунуліся ў гісторыю. Велізарнае ўражанне на іх аказала незвычайнасць і гістарычнасць пакоя-музея. Выхаванцы з цікавасцю разглядалі прадметы быту, пашыралі свой слоўнікавы запас: куфар, бойка, дываны, калаўроты, калыскі, збаны… З дапамогай майстар-класу ад пераемніцы майстра па ткацтве А.А.Ладыш зразумелі асновы працы на кроснах. Весела і з захапленнем паўдзельнічалі ў беларускай народнай гульні “Чаўнок”. Сюрпрызным момантам для дзяцей стала частаванне цёплай бульбачкай з печы.

Дзеці былі ў захапленні і казалі: “Гэта была лепшая экскурсія!” Дзякуючы экскурсіі яны атрымалі яркія наглядныя ўяўленні пра сельскае жыццё нашых продкаў. Пройдзе час, і нашыя маленькія выхаванцы будуць адказваць за будучыню Беларусі і захаванне яе гісторыі.

 

Ірына ІВАНЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Пагародна
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий