Студэнцкі атрад працуе ў КСУП “Пархімаўцы”  

- 17:46ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сёлета ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе Бераставіцкага раёна быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад “Салют” імя Марата Казея.

Як школьніку арганізаваць свой вольны час? Як навучыцца нечаму важнаму? Як зарабіць грошы? Адказ ёсць: усё гэта можна ажыццявіць у студэнцкім атрадзе.

З хлопцамі і дзяўчатамі была праведзена неабходная агітацыйная работа. Мы далучыліся да рэспубліканскага промапраекта “Выбіраем студатрад!” па арганізацыі працаўладкавання маладых людзей ва ўзросце ад 14 гадоў.

10 вучняў працуюць у КСУП “Пархімаўцы” ў якасці паляводаў. Яны ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Ім трэба акуратна і ўважліва выбіраць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур і пустазелле.

Праца ў складзе атрада эфектыўна вырашыла праблему вольнага часу, навучыла працаваць у калектыве. Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні.

Вялікі дзякуй адміністрацыі КСУП “Пархімаўцы” за арганізацыю летняй занятасці навучэнцаў.

 

Святлана ВОЙШЭЛЬ,
кіраўнік студэнцкага сельскагаспадарчага атрада “Салют” імя Марата Казея
Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий