Да дыпломаў – падарункі і віншаванні

- 15:26МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

 

У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбыліся цырымоніі ўручэння дыпломаў аб вышэйшай адукацыі выпускнікам агранамічнага, аграэкалагічнага, эканамічнага факультэтаў, а таксама факультэта бізнесу і права, факультэта бухгалтарскага ўліку, факультэта біятэхналогіі і аквакультуры.

Са значнай падзеяй каля 300 маладых спецыялістаў павіншавалі прадстаўнікі дэканатаў, выкладчыкі і куратары. Не застаўся ў баку ад віншаванняў і прафкам студэнтаў. Па яго хадайніцтву за асаблівыя поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у навуковым і грамадскім жыцці УВА загадам рэктара сямі выпускнікам прысвоена званне “Лепшы выпускнік акадэміі 2020 года”, 33 выпускніка былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі акадэміі, 43 аб’яўлена падзяка. Усім узнагароджаным устаноўлена надбаўка да стыпендыі.

– Падзякамі і каштоўнымі падарункамі былі адзначаны таксама 45 актывістаў прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Акрамя таго, кожнаму выпускніку была ўручана “Памятка маладому спецыялісту”, у якой пералічаны асноўныя правы і сацыяльныя гарантыі гэтай катэгорыі работнікаў нашай краіны, – распавёў старшыня прафкама студэнтаў БДСГА Віталь Сідзюк.

Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота прадастаўлена прафкамам студэнтаў БДСГА

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий