Маргарыта зацікавілася сарціроўкай адходаў

- 11:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Для Маргарыты Соц гэтыя летнія канікулы – першыя. І дзяўчынка не толькі адпачывае, а працягвае актыўнічаць і крэатывіць.

Разам са сваёй матуляй, Інай Мікалаеўнай, Маргарыта ўдзельнічала ў раённым экалагічным конкурсе ў сацыяльных сетках на лепшае фота “Сарціруй адходы і пераўтварай у даходы”. Галоўнай мэтай і задачай конкурсу арганізатары ставілі павышэнне матывацыі самых шырокіх слаёў насельніцтва ў справе асобнага збору бытавых адходаў. Наша маленькая школьніца вельмі зацікавілася гэтай тэмай, і вырашыла паспрабаваць свае сілы ў сур’ёзным спаборніцтве.

Днямі пераможцы конкурсу атрымалі свае ўзнагароды. Сярод лепшых і Маргарыта са сваёй матуляй. Вельмі добра, калі бацькі разам з дзецьмі ўдзельнічаюць у конкурсах. Такі падыход выдатны не толькі ў сэнсе выхавання дзіцяці, але і змяшчае важны псіхалагічны момант: сумесная дзейнасць аб’ядноўвае, а дзіця адчувае падтрымку.

Наталля ЮШКЕВІЧ,
бібліятэкар Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий