Чароўны свет этыкету адкрыўся для маленькіх навагрудчан

- 13:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень этыкету, каб пазнаёміць дзяцей з паняццем “этыкет” і яго значэннем у жыцці чалавека.

Для таго каб дзеці вучыліся аналізаваць свае ўчынкі, учынкі літаратурных герояў, у групе створаны цэнтр маральнага развіцця – астравок этыкету. Размешчаны ён у даступным для дзяцей месцы, дзе сабраны ілюстрацыі, наглядны матэрыял, картатэка карцінак “Правілы паводзін у дзіцячым садзе”, слоўныя гульні “Ветлівы стул”, “Рабі як я”, “Дружная сямейка”, “Што такое добра, што такое дрэнна?”, “Згубілася славечка”, альбом “Добрыя справы” і мастацкія творы.

Каб дапамагчы дзецям заўсёды выглядаць годна і ўпэўнена, даць магчымасць убачыць карцінку знутры, выхаванцы прынялі ўдзел у трэнінгу “Кампліменты”, а таксама ў інсцэніроўцы рускай народнай казкі “Ліса і Журавель”.

Для замацавання атрыманых ведаў дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне этыкету, дзе іх чакалі шмат выпрабаванняў. Малышы сервіравалі стол, гулялі ў дыдактычную гульню “Чаяпіцце з сябрам”, дзе патрэбна было ўспомніць і замацаваць навыкі правільных паводзін за сталом і зносін з госцем. Затым была прапанавана гульнёвая сітуацыя “Уручы падарунак сябру”, дзе выхаванцы паказалі імкненне выказаць свае адносіны да прысутных, самастойна знайсці для гэтага моўныя сродкі. Ну а потым выйшлі з праблемнай сітуацыі “У аўтобусе”. Сітуацыю вырашылі з дапамогай кейс-тэхналогіі. Працуючы з кейсамі, выхаванцы абмяркоўвалі, разважалі, рабілі пэўныя высновы. Атрыманыя ўражанні дзеці адлюстравалі ў сваіх малюнках “Мае добрыя справы”. А яшчэ, у гэты дзень яны чыталі вершы і адгадвалі загадкі пра этыкет.

Вось так, гуляючы, малышы мелі магчымасць зразумець, што, не маючы навыкаў этыкету, цяжка выклікаць добрыя ўражанні ў людзей. А, самае галоўнае, што дзеці авалодалі першапачатковымі навыкамі культурных і этычна граматных паводзін.

 

Іна МАКСІМОВІЧ
выхавальнік дашкольнай адукацыі

дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий