Лідскія дашкольнікі шануюць памяць пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны

- 12:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Каб захаваць памяць пра подзвіг народа, педагогі ясляў-сада № 34 Ліды фармiруюць у дашкольнiкаў усвядомленае разуменне гiстарычных падзей.

Так, у рамках рэалізацыі праекта “Памяць загінулым – спадчына жывым!” выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення “Зорачка” з удзячнасцю ўспаміналі нашых слаўных воінаў-абаронцаў, праглядзелі прэзентацыю “Яны змагаліся за Радзіму”, арганізавалі парад цацак “ваенная тэхніка”, вырабілі падарункі – віншавальныя паштоўкі ветэранам.

З вялікім хваляваннем у душы дзеці ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам-вызваліцелям і партызанам Лідскай зоны ў скверы па вуліцы Савецкай і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

Разуменне, дапамогу і падтрымку мы атрымалі і з боку бацькоў. Законныя прадстаўнікі прынялі актыўны ўдзел у круглым стале “Як у вашай сям’і шануюць памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны?”, азнаёміліся з рэкамендацыямі “Што і як расказаць дзецям пра вайну”, “Якія творы чытаць дзецям пра вайну”. Эмацыйны водгук, свае творчыя здольнасці праявілі пры арганізацыі выставы сумесных малюнкаў дзяцей і бацькоў “Няхай заўсёды будзе мір!”.

 

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік ясляў-сада № 34 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий