Маленькія сябры прыроды з Навагрудка вучацца самастойнасці

- 14:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень “Прырода вакол нас”.

Адна з задач выхавальнікаў нашай установы – навучыць дзяцей выражаць свой пункт погляду, развіваць уменне слухаць думкі другіх, навучыцца рабіць высновы, аналізаваць сітуацыі, знаходзіць выйсце ў розных сітуацыях. Менавіта таму да арганізацыі дзіцячых мерапрыемстваў мы падыходзім з розных бакоў. Так, у гэты дзень дзеці мелі магчымасць самастойна пабыць у міні-музеі “Прырода Беларусі”, паглядзець альбомы “Птушкі”, “Насякомыя”, “Лекавыя расліны”, “Правілы паводзін у прыродзе”. Набытыя веды выхаванцы агучвалі ў гутарках “Што такое прырода?”, “Наш дом – прырода”, “Як паводзіць сябе ў прыродзе”.

З мэтай пашырэння кругагляду дзяцей была праведзена гульня-падарожжа па экалагічнай сцяжынцы, куды запрасіў іх казачны гаспадар гэтай сцежкі – дзядок-Баравічок. Там дзяцей чакалі не толькі падарункі, але і выпрабаванні. На першым прыпынку “Дрэвы і кусты” хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі назвы дрэў і кустарнікаў, а гуляючы ў дыдактычную гульню “З якога дрэва лісток”, навучыліся суадносіць лісточкі з дрэвамі, на якіх яны растуць.

Апынуўшыся на прыпынку “Чацвёрты лішні”, замацавалі ўменне называць птушак роднага краю. На прыпынку “Луг, які гудзіць” мелі магчымасць успомніць насякомых у гульні “Чыя цень”, успомнілі адметныя рысы насякомых, адгадалі загадкі, расказалі вершы пра насякомых.  

Далей падарожнікаў сустрэла станцыя “Зялёная аптэка”. Дзеці паспрабавалі напоі з лекавых раслін, у гульні “Дапамажы хвораму” замацавалі веды пра іх цудадзейны ўплыў на здароўе людзей.

На станцыі “Збяры рамонак” успаміналі правілы паводзін у прыродзе, а таксама вырашылі праблемную сітуацыю, чым, безумоўна, парадавалі гаспадара сцяжынкі, які ўзнагародзіў вандроўнікаў смачнай садавінай.

Завяршыўся гэты цікавы дзень гульнёй-імітацыяй “Мы не скажам, а пакажам”. А свае творчыя здольнасці і ўражанні дзеці змаглі перадаць пры складанні казкі “У гасцях у дзядка-Баравічка”, што дало магчымасць дзецям яскрава расказаць пра зносіны з жывой прыродай. А самае галоўнае – дзеці адчулі жаданне берагчы і захоўваць прыроду, як найкаштоўнейшае багацце нашай краіны.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий