На карысць сабе і школе

- 8:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Не паспеў прыціхнуць школьны двор Гудзевіцкай сярэдняй школы пасля закрыцця аздараўленчых устаноў “Алімпіец” і “Лагер працы і адпачынку “К.Р.У.Т.О”. Ужо праз тры дні ён зноў загаманіў дзіцячымі галасамі.

Гэта далі пра сябе знаць члены брыгады часовай занятасці, створанай на базе нашай установы адукацыі ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага райвыканкама. Хочацца зазначыць, што гэта першая спроба іх працоўнай дзейнасці. Праз некалькі дзён яны атрымаюць свой першы працоўны заробак. А пакуль вучні не задумваюцца над тым, якім ён будзе, яны проста вельмі старанна працуюць.

Дзеці полюць школьны агарод, убіраюць скошаную траву, даглядаюць кветкі на клумбах, ачышчаюць спартыўную пляцоўку ад расліннасці. З задавальненнем працуюць у бібліятэцы на рамонце кніг бібліятэчнага фонду. Яны аднагалосна заяўляюць, што паспяховымі людзьмі не нараджаюцца, паспяховымі людзьмі становяцца ў працэсе пастаяннай працы, у тым ліку і працы над сабой. Хай гэта гучыць банальна, але ў гэтых словах схавана найвялікшая мудрасць.

А працуюць дзеці проста выдатна. Сняжана Барысік, Ксенія Гаспаровіч, Марына Станілка, Дар’я Трацяк, Цімафей Фурмантовіч заяўляюць у адзін голас: “Усё, што мы робім – за плячыма не насіць! Гэтыя навыкі спатрэбяцца нам у жыцці яшчэ не адзін раз. Любая справа чалавека, “душы і мускулаў работа”, добраславёна, калі яна людзям на карысць. А самае галоўнае у гэтым выпадку – праводзім свой адпачынак з карысцю для справы. А наша справа – на карысць нашай школе”.

Хочацца пажадаць хлопчыкам і дзяўчынкам і ў далейшым радаваць нас сваімі працоўнымі поспехамі.

Ніна СЛАВУТА,
дырэктар брыгады часовай занятасці
Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий