Сябруем са спортам на школьным стадыёне

- 21:25ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Для вучняў Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна ніколі не паўстае пытанне, як і дзе адпачыць, карысна і займальна правесці свой час. На працягу дня на школьным стадыёне чуваць дзіцячыя галасы.

Тут для дзяцей працуюць гульнявая і спартыўная пляцоўкі, спартыўная секцыя, аб’яднанні па інтарэсах, а для вучняў 14–17 гадоў – моладзевыя пляцоўкі.

Сюды прыходзяць не толькі вучні школы, але і выпускнікі, якія на канікулы прыехалі ў родны аграгарадок, маленькія жыхары, якія праводзяць канікулы ў бабуль ды дзядуляў. Бывае і такое, што пасля цяжкай, напружанай працы на школьны стадыён прыходзяць бацькі. Яны не проста гледачы і балельшчыкі, а ўдзельнікі спаборніцтваў. Зусім нядаўна прайшлі спаборніцтвы па футболе, у якіх разам з дзецьмі на футбольным полі забівалі галы і бацькі. Здаецца, што і не было ў іх працы на палях, у гаспадарцы, так спрытна і ўмела яны валодалі футбольным мячом, а побач – іх гонар, дзеці. Некаторыя прысутнічалі сям’ёй у поўным складзе, матулі – у якасці балельшчыц.

У першую палову дня гульнявую пляцоўку наведваюць навучэнцы малодшага ўзросту, а ў вячэрні час – больш дарослыя юнакі і дзяўчаты. Амаль кожны дзень збіраюцца на школьным стадыёне выпускнікі розных гадоў і гуляюць у футбол з вучнямі школы.

Добра, калі вучні выбіраюць спорт, актыўны адпачынак. Прыемна бачыць, што на адной пляцоўцы – дзеці рознага ўзросту, і зусім не дзіўна, што малодшыя хочуць таксама быць спрытнымі і дужымі, як іх старэйшыя сябры па камандзе. А на школьным стадыёне месца знойдзецца ўсім.

І не трэба сумаваць, думаць, чым заняцца, куды пайсці – у любы час, у любое надвор’е вы можаце адпачыць разам з намі, карысна і займальна правесці свой вольны час.

Таццяна ХАЛЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёркаўскай сярэдняй школы Мастоўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий