Насычаныя дні бакштаўскіх школьнікаў

- 20:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

“#Вместе_ярче” – пад такой назвай на базе Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы была арганізавана работа прышкольнага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем. 13 дзяцей 6–13 гадоў з карысцю для здароўя правялі тут час.

Мэтай выхаваўчай работы з’яўлялася стварэнне цэласнай сістэмы канікулярнага адпачынку, якая забяспечвае ўмацаванне фізічнага, псіхічнага і эмацыйнага здароўя дзяцей, актывізацыю іх творчага патэнцыялу, уцягванне ў сацыяльна значную дзейнасць, выхаванне лепшых рыс грамадзяніна і патрыёта.

Асноўная ўвага ў арганізацыі працы была нададзена аздараўленню. Спартыўныя мерапрыемствы – неад’емная частка жыцця дзяцей падчас лагернай змены. Большасць з іх праводзілася на свежым паветры, што дало магчымасць адпачыць і ўмацаваць здароўе. Надоўга застануцца ў памяці хлопчыкаў і дзяўчынак такія мерапрыемствы, як вясёлыя старты “Джунглі клічуць!”, спартландыя “Спрытныя, смелыя, умелыя”, жартоўныя эстафеты “Разам весела гуляць”, малая спартакіяда “Мы выбіраем спорт!” і інш. У рамках акцыі “Стоп-тытунь” ў лагеры прайшоў конкурс лістовак “Знішчым назаўжды воблака з тытуню”.

Тэматычныя мерапрыемствы “Дзень экалогіі”, “Дзень адкрыццяў”, “Дзень бяспекі”, “Дзень здароўя”, “Дзень казак”, “Дзень творчасці”, “Дзень ветлівасці”, “Дзень прыгод”, “Дзень радасці і фантазій” дазволілі выхаванцам лагернай змены праявіць свае лідарскія якасці, творчае стаўленне да справы, самастойнасць, адказнасць, здаровы дух саперніцтва.

Насычанымі і незабыўнымі былі “Дзень лесу” і “Дзень прыгод”, калі дзеці разам з выхавальнікамі наведалі паляўнічы комплекс Іўеўскаг лясгаса, сядзібу “Мікалаева” і раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У гэтыя дні яны не толькі добра адпачылі, але і атрымалі велізарны зарад бадзёрасці і весялосці.

У рамках рэалізацыі рэспубліканскай акцыі “Малая радзіма: эстафета карысных спраў” былі праведзены гульня-падарожжа “Нацыянальныя паркі Беларусі”, гульнявая праграма “Я хачу быць…”, конкурс малюнкаў “Мой край родны”.

Дні, праведзеныя ў лагеры, – гэта дні радасці, весялосці і цікавага баўлення часу. Яны далі магчымасць дзецям рэалізаваць свае творчыя здольнасці, развіць уяўленне, рэалізаваць свае мары.

Т.Э.ШМЫК,
выхавальнік лагера

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий