Любоў да кнігі – праз праекты з бібліятэкай

- 20:06ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

 

Пачынаючы з дашкольнага ўзросту, мы вучым выхаванцаў звяртацца ў бібліятэку і шукаць там дапамогі ў атрыманні рознай інфармацыі. Дзіцячая бібліятэка – сховішча розных кніг, крыніца адказаў на ўсе дзіцячыя пытанні. У сучасным свеце гаджэтаў вельмі важна захаваць цікавасць і любоў дзяцей да кнігі.

Рэалізуючы вучэбную праграму дашкольнай адукацыі ў развіцці пазнавальнай актыўнасці, разумовых здольнасцей, дапытлівасці, імкнення да самастойнага пазнання і разважання, для развіцця мовы дзіцяці, адміністрацыя ясляў-сада № 22 Гомеля звярнулася за дапамогай да спецыялістаў дзіцячага аддзела абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І.Леніна Наталлі Нікіцінай і Валянціны Лук’янавай.

Цікавыя сумесныя праекты, конкурсы, драматызацыі, выступленні на адкрытых пляцоўках захапілі ўсіх – кіраўніцтва і педагогаў установы, дзяцей і іх бацькоў – сваёй неардынарнасцю, моцным энергетычным пасылам, непадробнымі эмоцыямі.

 

Самымі яркімі і запамінальнымі за апошнія гады супрацоўніцтва сталі конкурсы “Хвіліна славы”, акцыя “400 гадоў Буквару”, “Шведскі сямейны weekend” і фотавыстава “Ура дзіцячай кнізе”.

Цесна супрацоўнічаючы не толькі з бібліятэкай, але і з рознымі гарадскімі грамадскімі арганізацыямі, яслі-сад № 22 паспяхова ўдзельнічаў у розных фотаконкурсах, займаючы неаднаразова прызавыя месцы. Невыпадкова прапанова ад Наталлі Нікіцінай паўдзельнічаць у праекце “Библиоокна” у рамках правядзення мерапрыемстваў Года малой радзімы адразу знайшла водгук у маёй душы. Фатаграфаванне стала маім хобі, аддушынай для сэрца ў сучасным імклівым свеце.

Выстава маіх фотаработ “Мой Гомель дорыць натхненне” гарманічна ўпісалася ў інтэр’ер вокнаў дзіцячай бібліятэкі, размешчанай у самым цэнтры горада. Спадзяюся, што адлюстраванне мілых куткоў Гомеля падорыць гамяльчанам душэўную цеплыню і святло.

Наталля ЗАМЯЦІНА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 22 Гомеля

 

Наталля ЗАМЯЦІНА. “Мой Гомель дорыць натхненне”

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий