Чароўнае свята кветак

- 13:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Ужо  традыцыйна ў рамках экалагічнага тыдня ў нашым яслях-садзе № 2 Свіслачы прайшло свята, прысвечанае кветкам.          

Галоўнай госцяй свята стала фея кветак. Для таго, кааб было цікавей, яна з дапамогай эмблем ператварыла дзяцей у разнастайныя кветкі: званочкі, макі, васількі, рамонкі. Фея правяла сярод выхаванцаў старэйшай групы конкурс “Пазлы кветак”, віктарыну “Кветкі нашага краю”. З малодшымі дашкольнікамі пагуляла ў гульню “Збяры кветку па колеры”. Выхаванцы ў сваю чаргу прачыталі для феі вершы, прысвечаныя кветкам, станцавалі прыгожы танец “Ляці пялёстак”.

Сюрпрызам для хлопчыкаў і дзяўчынак стала з’яўленне злога Чартапалоха, які хацеў сапсаваць свята і зачараваць усе кветкі. Для таго, каб гэтага не адбылося, фея кветак папрасіла госця выпрабаваць дзяцей. Чартапалох пагадзіўся і прапанаваў выканаць шэраг заданняў і выпрабаванняў.

Спрыт і шпаркасць дзеці праявілі ў гульнях “Займі кветкі” і “Садоўнік”, творчасць і фантазію – у конкурсе “Самы незвычайны”, кемлівасць і эрудыцыю – у разгадванні рэбусаў і загадак. Малыя з лёгкасцю выканалі ўсе заданні Чартапалоха, чаму ён быў вельмі здзіўлены.

Свята завяршылася вясёлай танцавальнай кампазіцыяй “Прывітанне, лета”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паабяцалі феі, што будуць не толькі любавацца кветкамі, але і берагчы іх, каб наша зямля з кожным годам станавілася ўсё больш прыгожай.

Аксана ЦУНІНА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 2 Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий