Конкурс-праект для актыўных і крэатыўных піянераў

- 17:28ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У летні перыяд Іўеўскім раённым саветам БРПА быў распрацаваны і рэалізаваны анлайн конкурс-праект “У свеце крэатыўнай піянерыі”, які спрыяў развіццю цікавасці вучняў да гісторыі і традыцый піянерскага руху, выхаванню ў піянераў і акцябрат высокіх маральных якасцей, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю арганізацыю.

Цяперашнія ўмовы патрабуюць новага падыходу да стварэння прывабнага, яркага і запамінальнага вобраза піянерскай арганізацыі, адаптацыі сучасных форм работы з навучэнцамі, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні мерапрыемстваў.

Сёння актуальна быць “заўсёды на сувязі”. Таму стварэнне адзінай інфармацыйнай прасторы, вядзенне работы ў інтэрнет-супольнасці “Вконтакте” “БРПА Гродзенская вобласць”, “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” у летні перыяд стала неабходным.

Пра актыўнасць прадстаўнікоў БРПА у сацыяльных сетках сведчаць створаныя старонкі, групы, акаўнты, у якіх яны працуюць. Падлеткі пішуць пасты пра цікавыя факты, ствараюць інтэрнет-праекты ў сацыяльных сетках, якія цікавыя сучаснаму грамадству.

Конкурс-праект “У свеце крэатыўнай піянерыі” меркаваў самастойнае індывідуальнае або калектыўнае паўтарэнне, вывучэнне матэрыялу па гісторыі, традыцыях, сімволіцы БРПА і выкананне творчых заданняў: паўтарыць легенду пра піянерскі гальштук і зрабіць ілюстрацыі, скласці верш альбо аповед пра піянераў, падзяліцца піянерскімі лайфхакамі, скласці крыжаванку на піянерскую тэматыку і інш. Заключнае заданне праекта –выраб віншавальнай паштоўкі да святкавання 30-годдзя піянерыі Беларусі.

У праекце прынялі ўдзел больш за сто дзяўчынак і хлапчукоў. Але найбольш поўна і цікава, з крэатыўным падыходам выкананы і аформлены заданні ў Мацвея Рэвінскага з Лелюкінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, Анастасіі Нарбут з Суботніцкай сярэдняй школы і Аліны Лісоўскай з Бабравіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Гэтыя піянеры і сталі пераможцамі праекта. На ўрачыстых лінейках першага верасня яны атрымалі дыпломы і падарункі ад раённага савета БРПА.

Высокая актыўнасць удзелу піянераў Іўеўшчыны у рэспубліканскіх, абласных, раённых дзіцячых і маладзёжных акцыях, гульнях, конкурсах, фестывалях, форумах, акцыях і праектах у летні перыяд яшчэ раз пацвярджае, што нашы навучэнцы вельмі крэатыўныя і энергічныя, у іх шмат ідэй і праектаў, і піянерскае лета было зусім не сумным, а карысным і цікавым.

Марыя ГУТ,
метадыст Іўеўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі,
старшыня раённага савета ГА “БРПА”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий