Новы навучальны год у садку

- 17:39БРЕСТЧИНА, Регионы

 

 

1 верасня празвінеў званок ва ўсіх школах, а наш дзіцячы сад шырока расчыніў свае дзверы для выхаванцаў.

Для дашкалят пачынаюцца заняткі, гутаркі, святы, якія дапамагаюць лепш пазнаваць навакольны свет, атрымліваць новыя веды, пазнаваць сябе, вызначаць свае інтарэсы.

Нехта з малых у гэты дзень упершыню прыйшоў у дзіцячы сад, нехта бег на сустрэчу са сваімі сябрамі. Першы дзень новага навучальнага года прайшоў, як заўсёды, ярка і эмацыянальна. Акрамя таго, у Дзень ведаў ва ўстанове быў адкрыты тыдзень бяспекі дарожнага руху.

 У рамках правядзення тыдня мы з выхаванцамі ўспомнілі правілы бяспекі дарожнага руху, замацавалі веды пра дарожныя знакі, сігналы святлафора і інш. На свята да дзяцей прыйшлі Рыжык і Ігралачка, у ролі якіх былі супрацоўнікі ясляў-сада. Дзеці разам з выхавальнікамі ўдзельнічалі ў гульнях-спаборніцтвах, разгадвалі загадкі, спявалі песні, танцавалі, шмат жартавалі і смяяліся.

Старэйшыя выхаванцы ў гэты дзень атрымалі свае першыя навучальныя дапаможнікі – у хлопчыкаў і дзяўчынак старшых груп гэта апошні перад школай год, а значыць, год адказны, насычаны.

Вось так весела, цікава і святочна пачаўся новы навучальны год у нашай дашкольнай установе.

Наталля КЛЯЎЧЭНЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий