Пажылы чалавек побач з намі

- 19:16МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Кожны год 1 кастрычніка наша краіна адзначае Дзень пажылога чалавека. У гэтым годзе ён супаў з традыцыйным Днём беларускага маўлення, і ў сярэдняй школе № 6 Магілёва вырашана было аб’яднаць гэтыя дзве падзеі ў акцыі “Пажылы чалавек побач з намі”.

Дзень пажылога чалавека – свята не такое маштабнае, як іншыя, але яно прымушае нас азірнуцца вакол і больш уважліва прыгледзецца да тых людзей, якія даўно выйшлі на пенсію, але знаходзяцца побач з намі на сваіх рабочых месцах. У кожнай навучальнай установе часта можна сустрэць вахцёра, тэхнічны персанал ці настаўніка, якія дасягнулі ўжо пажылога ўзросту.

Вучні нашай школы сваімі рукамі змайстравалі дрэва, якое назвалі “Дрэва дабрыні, шчырасці і падзякі”. Яно было ўпрыгожана рознакаляровымі стужкамі, на якіх трымаліся чырвонабокія яблыкі. На кожным яблыку дзеці напісалі пажаданні на беларускай мове. Запрашаючы пажылых работнікаў школы падысці да гэтага дрэва, дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах віншавалі іх шчырымі словамі, прапаноўвалі зняць з галінкі дрэва яблык з пажаданнямі і ўручалі падарункі, загадзя падрыхтаваныя прафсаюзным камітэтам. Гэта навялікае мерапрыемства атрымалася вельмі душэўным і кранальным.

Т.М.ПРАТАСАВА,
класны кіраўнік 7-га класа
сярэдняй школы № 6 Магілёва

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий