Школьны музей, адкрыты для ўсіх

- 7:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З далёкага 1996 года ў Рэплеўскай школе Ваўкавыскага раёна працуе музей этнаграфіі. Ён запрашаеда сябе вучняў, бацькоў, жыхароў аграгарадка і суседніх вёсак. Адным словам, адкрыты для ўсіх жадаючых.

Чаму ў школе было вырашана стварыць менавіта музей этнаграфіі? Па-першае, на ўроках часта трэба было тлумачыць словы, якія ўжывалі нашы прадзеды ў сваёй размове, а тут можна ўбачыць прадметы, якімі тыя карысталіся, і такім чынам ажывіць незразумелае. Па-другое, у старых людзей яшчэ захавалася шмат рэчаў, якія маглі стаць музейнымі экспанатамі. Па-трэцяе, заўсёды цікава ведаць, як жылі людзі да нас.

   

Музейны пакой быў размешчаны на 42 кв.м. і меў тады дзве экспазіцыі: “Побыт сялян XVIII–XIX стагоддзяў” і “Апрацоўка ільну ў нашай мясцовасці”. З цягам часу дабавіліся яшчэ тры экспазіцыі: “Ручнікі – рэкі ільняныя”, “Вышыўка бабулінымі рукамі” і “Мая малая радзіма”. Галоўная тэма музея – знаёмства з жыццём, бытам, заняткамі беларускіх сялян XVIII–XIX стагоддзяў. У музеі можна знайсці адказы на многія пытанні: дзе спалі нашы прадзеды, што і з якога посуду елі, якое адзенне насілі, з чаго шылі, чым займаліся, на чым апрацоўвалі лён.

Узначальвае музей ветэран педагагічнай працы Людміла Паўлаўна Багдан. Разам з саветам музея яна сабрала вельмі багаты матэрыял пра сваю мясцовасць. А яшчэ Людміла Паўлаўна разам са сваімі вучнямі запісала шмат народных свят і мясцовых звычаяў: “Парадухі”, “Гуканне вясны”, “Калядкі”, “Саракі”, Дзяды” і інш. Многа разоў яе вучні перамагалі ў фальклорных конкурсах.

Нядаўна савет музея правёў адкрытую экскурсію пад назвай “Традыцыі і звычаі беларускага народа” для жыхароў аграгарадка Рэпля. На сустрэчу былі запрошаны ветэраны працы, пенсіянеры. Вучні ўстановы пазнаёмілі з новымі экспазіцыямі музея, арганізавалі для слухачоў салодкія пачастункі з гарачай гарбатай. Наведвальнікам вельмі спадабалася экскурсія, свае ўражанні яны выказалі ў кнізе водгукаў.

Таццяна РАДЗЕЙКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Рэплеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий