Антынаркатычная місія вераб’евіцкіх школьнікаў

- 20:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З 26 кастрычніка па 6 лістапада ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе –базавай школе прайшла восеньская антынаркатычная акцыя “Місія–жыць!”.

Наркаманія–гэта вялікая бяда, якая распаўсюджваецца па законах эпідэміі: адзін наркаман заражае за год пяцярых. Стаўшы ўдзельнікамі акцыі “Місія–жыць!”, мы ўносім свой уклад у адну вялікую і вельмі важную справу – барацьбу з наркотыкамі.

Падчас акцыі мы правялі шэраг тэматычных мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на прыцягненне ўвагі да праблемы наркатычнай залежнасці грамадства і фарміраванне ў маладога пакалення непрыязнасці да ўжывання наркатычных сродкаў і іх аналагаў.

У фае школы былі аформлены выставы матэрыялаў “Здаровы лад жыцця”, “Наркотыкам – НЕ”, “Мы выбіраем жыццё”. У школьнай бібліятэцы ў рамках акцыі “Місія – жыць!” працавал аэкспазіцыя “Разам”.

Класнымі кіраўнікамі 1–9-х класаў былі праведзены тэматычныя класныя гадзіны, накіраваныя на прафілактыку шкодных звычак, ужывання псіхаактыўных рэчываў і асацыяльных праяў сярод непаўналетніх. Хлопчыкі і дзяўчынкі 8–9-х класаў прагледзелі і абмеркавалі відэафільм па тэме акцыі. Не засталіся без увагі і вучні пачатковых класаў. Яны з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Я выбіраю жыццё!”. А ў шосты школьны дзень прайшла спартландыя “Мы за здаровы лад жыцця!”, накіраваная на фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця, прапаганду пазітыўных відаў правядзення вольнага часу дзяцей.

Удзельнікі школьнага антынаркатычнага атрада “Моладзь XXI стагоддзя” раздалі лістоўкі і буклеты з указаннем меры крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне наркотыкаў. Буклеты таксама размясцілі на інфармацыйных стэндах пошты, за вітрынамі магазінаў, у Доме культуры.

У апошні дзень акцыі вучні сумесна з класнымі кіраўнікамі стварылі прэзентацыю “Быць здаровым – модна”, а сацыяльны педагог падвёў вынікі ўсіх мерапрыемстваў.

Падмурак здаровай будучыні нашай нацыі, наступных пакаленняў фарміруецца ўжо сёння. І хочацца, каб дэвізам сённяшніх маладых дзяўчат і юнакоў, заўтрашніх спецыялістаў і маладых бацькоў, стала сцвярджэнне: “У мяне няма шкодных звычак таму, што гэта мой усвядомлены выбар”.

Таццяна БУЙВАЛ,
сацыяльны педагог
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий