Курыць не модна – модна быць здаровым

- 21:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пра шкоднае ўздзеянне курэння на арганізм ведае кожны. Але, нягледзячы на гэта, вакол нас ёсць яшчэ даволі вялікая колькасць тых, хто курыць. На жаль, у нашы дні курэнне не рэдкасць і сярод падлеткаў.

У рамках Міжнароднага дня адмовы ад курэння ў нашай установе прайшла акцыя “Курыць не модна – модна быць здаровым”, мэта якой – прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы шкоды, якая наносіцца прыхільнасцю да курэння.

З раніцы адразу ля ўваходу ва ўстанову адукацыі вучні раздавалі лістоўкі-памяткі “Як кінуць курыць” і “10 парад курцу”.

Дзень пачаўся з ранішняй гімнастыкі пад дэвізам “Мы выбіраем здароўе”.

Пасля адбылося шмат цікавых падзей: ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны “Сусветны дзень некурэння”, на перапынках трансляваліся відэаролікі і мультфільмы пра шкоду курэння. На працягу дня было прадстаўлена шмат карыснай інфармацыі, плакаты і калажы, якія наглядна дэманстравалі шкоду курэння і прапагандавалі здаровы лад жыцця. Старшакласнікі  інфармацыйны стэнд пра шкоду электронных цыгарэт, а малодшыя школьнікі арганізавалі выставу малюнкаў “Курэнню – бой!”.

Вучні прынялі ўдзел у своеасаблівым галасаванні супраць курэння, наляпіўшы каляровую далоньку на руку, – так яны выказвалі сваё стаўленне да праблемы. Самай папулярнай была далонька блакітнага колеру, якая паказвала астатнім, што яе ўладальнік супраць згубнай звычкі.

Спадзяемся, што акцыя не прайшла дарма. Курэнне выходзіць з моды, здаровы лад жыцця перамагае.

Святлана БУШМІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий