Перамога Максіма Агейкі

- 17:45ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У канцы лістапада ў гімназіі № 1 Навагрудка праходзіў другі этап Рэспубліканскай алімпіяды па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. У другі этап алімпіяднага спаборніцтва выйшаў і навучэнец 11-га класа Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна Максім Агейка.

     

Спачатку Максім паспрабаваў свае сілы ў тэарэтычным заданні і плаванні, а на другі дзень хлопцу неабходна было прайсці тэсціраванне па чатырох відах: чаўночны бег, нахіл уперад са становішча седзячы, скачкі ў даўжыню, падцягванне. Таксама ўдзельнікі алімпіяды павінны былі паказаць свае здольнасці і ўменні ў спартыўных гульнях  – баскетболе, валейболе, гандболе і футболе. Наш вучань па суме балаў заняў першае месца.

 

Да ўдзелу ў алімпіядзе Максіма рыхтаваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Леанід Юшкевіч. Для гэтага педагога спорт стаў прафесіяй амаль сорак гадоў таму. На працу ў Пятрэвіцкую школу Леанід Леанідавіч прыйшоў пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. З таго часу праз яго рукі прайшлі сотні юнакоў і дзяўчат, якім ён прывіваў любоў да спорту.

Перамога Максіма Агейкі на другім этапе алімпіяды па фізкультуры – гэта няспынная праца пад кіраўніцтвам настаўніка і жаданне дасягаць вяршынь. Віншуем Максіма і яго педагога і жадаем далейшых перамог!

Іна СВОРАБ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий