Жаданне быць здаровымі выхоўваем з дзяцінства

- 16:23ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Тэматычны тыдзень “Здаровы лад жыцця малышоў” прайшоў уяслях-садзе № 73 Гродна. Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў тыдня прынялі не толькі педагогі, але і бацькі выхаванцаў.

Адной з форм такой сумеснай працы стаў занятак-практыкум “Гісторыя пра маленькіх”, які правяла ўрач-рэнтгенолаг дзіцячай паліклінікі № 1 Ірына Максімік.

Дзеці пачулі павучальную гісторыю пра гарэзлівага хлопчыка Косцю, у якога пагоршылася самаадчуванне. Нашы выхаванцы адказалі на пытанні па змесце аповеду і з дапамогай дарослага знайшлі прычыны пагаршэння стану здароўя Косці. У займальнай форме пазнаёміліся з простымі правіламі гігіены і правільнага харчавання. Малышы даведаліся шмат цікавага пра жыццё дзіўных істот – бактэрый і вірусаў, якіх немагчыма ўбачыць вачыма, але здольных нанесці шкоду кожнаму чалавеку; сканструявалі “маму-бактэрыю” і “тату-віруса”, пагулялі ў музычную гульню “Рукі мыць” і паказалі добрыя веды пра гігіену цела.

Яшчэ нашы дзеці пазнаёміліся з прафесіяй урача-рэнтгенолага. Ірына Сяргееўна расказала пра сваіх калег і пра галоўную мэту медыцынскіх работнікаў: аказанне медыцынскай дапамогі людзям. Жывую цікавасць у выхаванцаў выклікаў паказ рэнтгенаўскіх здымкаў, прагляд буклетаў “Маленькія нататкі пра медыцыну для дзяцей”.

На працягу дня выхаванцы не раз вярталіся да тэмы занятка, задавалі пытанні, удакладнялі, а на працягу тыдня педагог па просьбе дзяцей перачытваў аповед пра хлопчыка Косцю.

Такія сустрэчы з урачом дазваляюць у даступнай для дзіцячага ўспрымання форме замацаваць і засвоіць веды пра здароўе, здаровы лад жыцця, правілы гігіены і прафілактыку хвароб. Усе гэтыя веды як ніколі актуальныя ў перыяд вірусных інфекцый і дапамагаюць выхоўваць у нашых дзяцей жаданне расці здаровымі.

Таццяна МІЛАШЭЎСКАЯ,
в
ыхавальнік ясляў-сада 73 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий