Сучасныя сем’і — новыя формы работы

- 12:35ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

21 лютага 2020 года ў Дзятлаўскім раёне спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі правялі метадычнае аб’яднанне сацыяльных педагогаў устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі па тэме “Сацыяльна-педагагічная падтрымка сям’і ў сучасных умовах”.

Алена Чайкоўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, асвятліла актуальныя праблемы сямейнага выхавання, шляхі фарміравання дабранадзейнага сямейнага ладу жыцця, раскрыла аспекты нарматыўнага прававога забеспячэння дзейнасці ўстаноў адукацыі па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы сем’яў.

Галіна Емяльянчык, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР, падзялілася вопытам дзейнасці ўстановы адукацыі па арганізацыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі сям’і, якая выхоўвае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Наталля Мілейка, выхавальніца дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР, падзялілася эфектыўнымі формамі і метадамі інфармацыйна-асветніцкай працы з бацькамі.

Змест пытанняў “Роля міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аказанні псіхолага-педагагічных і іншых паслуг бацькам”, “Асаблівасці сацыяльна-педагагічнай працы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, замяшчальнымі сем’ямі” падрабязна раскрылі Святлана Ранцэвіч, сацыяльны педагог Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР, і Алена Франюк, педагог-псіхолаг СПЦ Дзятлава.

Правядзенне дыскусіі “Сучасныя сем’і — новыя формы работы” ў інтэрактыўнай форме па методыцы “14 крокаў” дазволіла прысутным актыўна ўключыцца ў абмеркаванне тэмы і вызначыць эфектыўныя падыходы сацыяльна-педагагічнай падтрымкі сям’і, якая выхоўвае дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзіцяці-інваліда.

Галіна ЕМЯЛЬЯНЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий