Прыярытэт – здароўю

- 12:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Гродзенскай вобласці дадзены старт акцыі “Молодежь! Кликни ЗОЖ!”. Навучэнцы сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны з задавальненнем далучыліся да акцыі, адным з самых  галоўных у жыцці.  

 

З самага ранку ва ўсіх класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Задай пытанні валеолагу: падзеі, факты, каментарыі аб шкодзе наркотыкаў”. Пасля першага ўрока ў холе была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка. Усім, хто выступае за здаровы лад жыцця і далучаецца да акцыі, было прапанавана на стыкеры “Я за ЗЛЖ!” напісаць сваё імя і прымацаваць яго да дошкі.  Таксама сярод навучэнцаў і педагогаў быў аб’яўлены конкурс фота-матыватараў “Калі хочаш быць здаровым – рабі як я!”, вынікі якога  падведзены шляхам галасавання ў апошні дзень акцыі.

Усіх, хто далучыўся да акцыі, на працягу тыдня чакае маса цікавых мерапрыемстваў.

Таццяна ПАЛАНЕЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны
Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці  

          

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий