Маленькія патрыёты вялікай краіны

- 14:30ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Нягледзячы на тое, што санаторны яслі-сад Хойнікаў з’яўляецца рускамоўнай установай адукацыі, яго педагогі шмат увагi надаюць развiццю беларускага маўлення дзяцей. 

Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Але навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы і бегла на ёй размаўляць няпроста. Яны мала чуюць яе ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. 

Паўстала пытанне: з чаго пачынаць работу? Асаблівую ўвагу надалі стварэнню адпаведнага тэматычнага асяроддзя ў группах і ва ўстанове ўвогуле шляхам пагружэння ў нацыянальны побыт. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы выхавальнiкi абсталявалі куткі “Мая радзіма – Беларусь”. Іх змест фармiруецца ў залежнасцi ад узросту дзяцей.

Вядома, што дашкольнікі цяжка ўспрымаюць вусную інфармацыю і нават выкарыстанне нагляднай ілюстрацыі не заўсёды выклікае ў іх цікавасць. Таму вырашылі апрабіраваць такую форму, як тэматычныя гульнёвыя лэпбукі. А з мэтай знаёмства выхаванцаў з жыццём і побытам нашых продкаў, адраджэння роднай мовы ў нашай дашкольнай установе працуе міні-музей беларускай культуры і быту “Беларуская хатка”. Тут сабраны сведкі даўніны: мэбля, посуд, адзенне, вырабы з саломы і гліны, прадметы працы.

 

У нашым яслях-садзе кожны чацверг – беларускамоўны дзень. Менавіта ў гэты дзень праводзяцца заняткі па развіцці беларускага маўлення з дзецьмі, пашыраюцца іх веды пра беларускія традыцыі, нацыянальную культуру. 

Мы лічым, што ўмовы, створаныя ў нашай дашкольнай установе адукацыі, спрыяюць якаснаму засваенню дзецьмі беларускай мовы, дазваляюць педагагічным работнікам дасягаць добрых вынікаў ў рабоце па фарміраванні нацыянальна-патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў.

 

Аксана ХАМЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
санаторнага ясляў-сада Хойнікаў

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий