Для прафілактыкі і змяньшэння праяўленняў рызыкоўных паводзін дзяцей, якія выяўляюцца ў дачыненні да нікаціну, алкаголю, наркотыкаў, у гімназіі №1 імя К.Каліноўскага Свіслачы арганізавана дзейнасць валанцёраў па прынцыпе “роўны навучае роўнага”.
Індывідуальная прафілактычная работа вядзецца з падлеткамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўключаюцца ў правядзенне тэматычных акцый«Моладзь супраць наркотыкаў”, «Не пераступі мяжу»,«Беларусь –супраць табака!», самі распрацоўваюць заняткіі праводзяць іх з равеснікамі.
Адно з такіх заняткаў «Прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў» было праведзена ў час вясенніх канікул. Мэта яго — пашырыць і паглыбіць веды аб праблемах і наступствах ужывання псіхаактыўных рэчываў. У час заняткаў валанцёры абмяркоўвалі, чаму падлеткі пачынаюць ужываць псіхаактыўныя рэчывы, што такое залежнасць, выказвалі свае меркаванні аб тым, як зберагчы сваё здороўе. Інтэрактыўныя гульні, практыкаванні, абмяркоўванне прэзентацыі дапамаглідзецям адчуць, што самае галоўнае ўжыцці – гэта здароўе.
Уключэнне вучняў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы,у актыўную дзейнасць валанцёраў-інструктараў,садзейнічае выяўленню і развіццю моцных бакоў падлеткаў.
Таццяна ТРАХІМІК,
педагог сацыяльны гімназіі №1 імя К.Каліноўскага Свіслачы