Велікодны сувенір

- 23:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На базе Паразаўскай сярэдняй школы Свіслацкага раёна ў час веснавых канікул была арганізавана работа дзіцячага аздараўленчага лагера “Сонейка”. Кожны дзень быў насычаны інтэрактыўнымі заняткамі, займальнымі конкурсамі, пазнавальнымі мерапрыемствамі.

У першы дзень работы лагера для выхаванцаў быў арганізаваны майстар-клас “Велікодны сувенір” па вырабе яек з фетру. Для таго каб пашыць яркія яйкі з фетру, спатрэбіцца форма з паперы, фетр (як аднатонны, так і з малюнкам), нажніцы, ніткі звычайныя, ніткі мулінэ ў тон фетру і кантраснага колеру, іголка, клеявы пісталет, трохі сінтыпону, просты аловак, дэкаратыўныя элементы для ўпрыгожвання яек (гузікі, бісер, стужкі і г. д.).

Калі ўсе матэрыялы гатовыя, прыступаем да самага прыемнага — да творчасці! Перакладаем на чысты ліст выкрайку яйка і выразаем яе па контуры. Выбіраем фетр для асновы нашага дэкаратыўнага яечка і, прыкладваючы да яго выкрайкі два разы, абводзім яе па контуры простым алоўкам. Акуратна выразаем. Затым выразаем з выкрайкі сярэдзіну часткі. Гэтая частка ў нас дэкаратыўная і будзе ўпрыгожваць яйка, таму яе мы выкройваем з іншага матэрыялу. Тры асноўныя часткі для стварэння нашага будучага велікоднага яечка з фетру падрыхтаваныя.

Далей прыступаем да дэкарыравання першай часткі. Для гэтага спачатку злучаем аснову з сярэдзінай каляровай устаўкі і сшываем іх звычайным швом. Шво пракладваем зверху і знізу, адыходзячы  2 мм ад краю. Цяпер дадаём яшчэ трохі дэкору, выкарыстоўваючы для гэтага яркія гузікі, бісер, стужкі. І вось зараз мы ўжо можам сшыць дзве часткі нашага яечка разам. Накладваем іх адна на адну і злучаем парай шпілек. Сшываем дзве часткі яйка дэкаратыўным швом мулінэ.

Калі будзе пашыта амаль усё яйка, спыняемся і пакідаем невялікую (2-3 см) адтуліну для набівання. Нітку не абразаем! Выкарыстоўваючы сінтыпон, акуратна і раўнамерна набіваем яечка. Яно павінна павінна быць дастаткова плоскім. Устаўляем у адтуліну драўляную шпажку. Калі набівання, на ваш погляд, будзе дастаткова, завяршаем дэкор яйка, зашываючы адтуліну тым жа самым швом. Месца, дзе ўставілі шпажку, дэкарыруем атласнай стужкай. Сувенір гатовы!

Дзецям вельмі спадабалася майстраваць такія велікодныя сувеніры. Працэс іх стварэння лёгкі, цікавы і творчы!

Наталля ЛЕВАНЧУК,
выхавальніца лагера “Сонейка” Поразаўскай сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий