Мы памятаем

- 17:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

23 красавіка ў форме ток-шоу ў Ладзеніцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – базавая школа прайшло чарговае пасяджэнне Школы актыўнага грамадзяніна на тэму “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” (да 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).

Настаўнік рускай мовы і літаратуры пазнаёміла вучняў 8–9 класаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Вялікая Айчынная вайна – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму беларускага народа”, “У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны!”.

 У рамках дадзенага этапу ў якасці інфармацыйнай асновы былі выкарыстаны відэаролікі “Беларусь памятае”, буктрэйлер “Я з вогненнай вескі”.

У ходзе рэалізацыі этапу “Мы разважаем” навучэнцы з педагогам абмеркавалі шэраг пытанняў. Пра што кажуць даты і лічбы: 22 чэрвеня 1941 года, 1418 дзён, 27 000 000 жыццяў? Што значыць для вас і вашых аднагодкаў –прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая? Як у вашай сям’і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? Што вы ведаеце пра беларускіх дзяцей-партызан –герояў вайны, якія змагаліся і якія аддалі жыццё за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? Што неабходна рабіць, каб трагічныя падзеі вайны ніколі не паўтарыліся на зямлі Беларусі? На якіх прынцыпах, на вашу думку, павінны будавацца адносіны паміж народамі, каб трагедыя ХХ стагоддзя не паўтарылася? Што можаце зрабіць вы, каб памяць пра падзеі і герояў вайны заставалася ў стагоддзях? Як мы можам выказаць удзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны? Якія добрыя справы можам для іх зрабіць? Якія крокі прадпрымае беларуская дзяржава па стварэнні ўмоў для развіцця здольнасцяў, талентаў маладых людзей ва ўсіх сферах жыцця?  

Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні, паказалі сваё неабыякавае стаўленне да падзей Вялікай Айчыннай вайны, павагу да гісторыі сваёй краіны, абмеркавалі магчымасці ўдзелу ў патрыятычных акцыях, выказвалі сваё бачанне будучыні краіны.

У блоку “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі сустрэчы. Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб’яднала і працягвае аб’ядноўваць людзей розных пакаленняў. Да гэтай падзеі людзі ішлі 1418 доўгіх дзён. Больш за 20 мільёнаў савецкіх людзей загінулі ў гэтай страшнай вайне. Вучні ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. У рамках дадзенага этапу навучэнцы выказалі жаданне прыняць удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”, акцыі па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны аднавяскоўцам у аграгарадку Ладзенікі.

Таццяна РАМАНЮК,
настаўніца рускай мовы і літаратуры Ладзеніцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий