Суровая вайна – у нашай памяці

- 20:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца ў гісторыі і памяці беларускага народа. Гэта былі гады, калі цесна перапляліся гераізм і трагедыя, мужнасць і боль мільёнаў людзей. Сёння адна з галоўных задач – не дапусціць паўтарэння падобных канфліктаў. А для гэтага трэба захаваць памяць аб мінулым.

У Субацкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна” (да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).

Для правядзення адзінага дня інфармавання былі выкарыстаны матэрыялы, размешчаныя на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучні з цікавасцю прагледзелі відэаролік “Беларусь помнит”, падрыхтаваны Белтэлерадыёкампаніяй, буктрэйлер “Я з вогненнай вёскі…”.

Пасля прагляду відэароліка вучні абмяркоўвалі факты тых гадоў, паняцці гераізм, мужнасць, грамадзянская пазіцыя. Яны расказвалі пра сваіх прадзедаў – удзельнікаў вайны, пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі малой радзімы, якія адлюстраваны ў экспазіцыі школьнага музея.

Дзеці ўзнавілі веды аб мемарыяльным комплексе “Хатынь”, адказалі на пытанні, чаму неабходна паважаць гісторыю сваёй краіны, для чаго неабходна зберагаць памяць аб трагічным мінулым.

Акрамя гэтага, вучні падзяліліся ўражаннямі аб мерапрыемствах, якія праходзяць у школе ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Падводзячы вынікі, навучэнцы ўсвядомілі, што мы павінны быць годныя подзвігу, здзейсненаму нашымі дзядамі і прадзедамі ў ваенныя гады, і не забываць пра тое, якой цаной дасталася Перамога.

Аксана ХАЯН,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Субацкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий